На базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава імя А.М.Чурылы” адбылося паседжанне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Праектаванне сучаснага ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага i кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных i інтэрактыўных метадаў навучання” з мэтай павышэння ўзроўню кампетэнтнасці настаўнікаў пры праектаванні вучэбных заняткаў з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага i кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных i інтэрактыўных метадаў навучання. Форма правядзення: семінар-практыкум.
Па пытанні “Патрабаванні да сучаснага ўрока з пазіцыі сітэмна-дзейнаснага i кампетэнтнаснага падыходу” выступіла Радзіон Л.В., настаўнік беларускай мовы i літаратуры ДУА “Новаяльнянская сярэдняя школа імя А.А. Шаўчук”.
Па пытанні “Месца i роля актыўных i інтэрактыўных метадаў у фарміраванні сацыяльных i вучэбных кампетэнцый, развіццё інтэлектуальных i творчых здольнасцей вучняў” выступіла Жынко Т.В., настаўнік беларускай мовы i літаратуры ДУА “Хвінявіцкая сярэдняя школа”.
Настаўнікі наведалі адкрыты вучэбны занятак у Паўлючык М.Т. Праектаванне сучаснага ўрока з прымяненнем актыўных i інтэрактыўных метадаў.
У заключэнне адбылося падвядзенне выікаў работы, выпрацаваны рэкамендацыі.





