У рамках Тыдня роднай мовы ў 3 “А” класе прайшла гульня-конкурс “Родная мова – беларуская мова”.
Вучні паглыблялі свае веды па беларускай мове і літаратуры, выхоўвалі пачуццё гонару за сваю Радзіму, любоў да роднай мовы. Вялікую цікавасць выклікалі конкурсы “Рознакаляровая вясёлка”, “Паляванне на арфаграмы”, “Збяры прыказку”, “Патрыёт”.
У рамках Тыдня роднай мовы для 3 "Б" класса была прапанавана экскурсія ў школьны музей "Аб родным краі роднай мовай". Наведвальнікі музея даведаліся пра прызначэнне некаторых гаспадарчых прылад, якімі карысталіся беларусы ў мінулым. Навучэнцы праслухалі расказ пра эвалюцыю жылля нашых продкаў. Экскурсія атрымалася вельмі цікавая!




