У рамках святкавання Тыдня роднай мовы адбылася квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова " Вучні прынялі актыўны ўдзел, пашырылі слоўнікавы запас і атрымалі ўзнагароды.
У чацвёрты дзень тыдня беларускай мовы вучні 5 “Б” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры "Мова цудоўная. Удзельнікам патрэбна было падзяліцца на каманды, затым ім было прапанавана:
- адказаць на пытанні па лексіцы;
- перакласці словы з рускай мовы на беларускую;
- скласці фразеалагізмы;
- расшыфраваць прыказку;
- наведаць віртуальны музей і даць назву экспанатам.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці вучняў, выхаванне павагі і любові да роднага слова.











