Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Дятлово"

Патриотический проект "Поезд Памяти"

Леошко Дарья - конкурсант проекта "Поезд Памяти - 2024"

Леошко Дарья - конкурсант проекта "Поезд Памяти - 2024"

Леошко Дарья Александровна, родилась 2 сентября 2007 года в  городе Дятлово. В 2014 году пошла в первый класс средней школы №1 г. Дятлово, где обучаюсь и по сей день. На данный момент я учусь в 10 «Б» классе.

С самого раннего детства была очень активным ребенком. Поэтому еще в детском саду участвовала во всех творческих конкурсах и концертах.  Меня привлекает все: танцы, пение, рисование. Наверное, именно поэтому в детстве я хотела быть модельером. Сейчас же мои взгляды изменились, и я собираюсь поступать на юридический факультет, но с выбором ВУЗа я ещё не определилась. Хочу быть либо адвокатом, либо прокурором.  

В свободное время люблю читать книги, слушать музыку, смотреть различные сериалы и гулять с друзьями, наверное, как и все подростки. Веду активный образ жизни. Так как считаю, что в здоровом теле – здоровый дух. веду активный образ жизни. Увлекаюсь волейболом, уже 2-ой год хожу на секцию и неоднократно принимала участие в соревнованиях.

Еще я люблю путешествовать, поэтому ни одна школьная экскурсия без меня не проходит. За 10 школьных лет я побывала во многих городах Беларуси, в Польше, Литве. С родителями мы побывали на Украине, в Турции.

Моими любимыми предметами в школе являются история, английский язык и русский язык. Также участвовала в олимпиадах по истории, английскому языку, белорусскому языку.

В школе являюсь активной участницей всех мероприятий. Неоднократно участвовала в районных и областных конкурсах.  В школе учусь на отлично. Каждый год получаю грамоты за отличную учёбу и примерное поведение.

Сама очень веселая и креативная. Люблю общаться с людьми, легко нахожу общий язык с окружающими.  Являюсь членом БРСМ и БМООСП.  Три года участвовала на слетах юных инспекторов движения.

Скачать Портфолио Леошко Дарьи

Эсэ “Аб той вясне…”

Не мае памяць межаў і граніц,
Яна пульсуе ў кожным радаводзе.
Да ўсіх зямных пагостаў і званіц
Мы на спатканне з памяццю прыходзім.
З. Марозаў

Памяць… Колькі ўвабрала ў сябе гэтае слова. Памяць гістарычная, памяць літаратурная, памяць народная…

Уся гісторыя чалавецтва - гэта своеасаблівы банк памяці. Адбываецца змена пакаленняў, і менавіта гісторыя выступае ў ролі пасрэдніка. Здабытыя ёю веды ў мінулым становяцца неабходным элементам у будучыні, яны неабходныя ў духоўнай культуры, у якой заўсёды маецца гістарычная аснова.

Беларусь - моцная, незалежная краіна з векавымі традыцыямі, якімі захапляецца свет.

Кожны грамадзянін павінен ведаць сваё мінулае. Я ўпэўнена, без мінулага няма сучаснасці, а без гэтага - будучага. А мая Радзіма - краіна са шматвяковай гісторыяй.

У розныя часы на нашу зямлю прыходзілі заваёўнікі. І ў першую чаргу імкнуліся знішыць помнікі літаратуры і культуры. Самае страшнае для любой краіны і яе грамадзян – гэта вайна. І ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, на жаль, мы праз гэта прайшлі. Велізарны ўрок з гэтага вынесла не толькі наша дзяржава, але і іншыя краіны свету. Бо самае бессэнсоўнае – гэта гібель нявінных людзей. У Другой сусветнай вайне загінуў кожны чацвёрты, і мы павінны гэта памятаць. Тым каштоўней для нас, грамадзян, мір і імкненне да яго ўмацавання.

 Мінула 79 гадоў з часоў страшнай навалы. Сёння пануе мір і спакой у нашай краіне. Аднак у свеце сёння неспакойна. Мір і спакой павінен быць таксама ў сэрцах і душах людзей. І да яго падтрымання імкнецца наш урад, імкнучыся ўмацоўваць аптымізм сваіх грамадзян.

Няма ў нашай краіне ніводнай сям’і, якую б не закранула вайна. Сёння кожны сучасны юнак ці дзяўчына могуць сказаць пра яе, абапіраючыся толькі на гістарычныя факты. Але ці дастаткова толькі адной гісторыі, каб перадаць увесь той жах, які адчувалі такія ж шаснаццацігадовыя і сямнаццацігадовыя падлеткі, якія апынуліся на фронце?

Назіраючы за сучаснай моладдзю, задумваешся, як жа легкадумна мы адносімся да жыцця. У наш мірны час не трэба задумвацца пра тое, што заўтра будем есці, дзе спаць. Вакол мы маем усё, мы ўладкаваны ў жыцці. А вось уявіць хаця б аднаго з нас на месцы тых падлеткаў, якія ў сямнаццаць гадоў ішлі паміраць, якія не ведалі, што іх чакае там, на фронце. Яны не задумваліся над гэтым, бо ішлі абараняць краіну. Колькі маладых жыццяў было загублена, колькі лёсаў сапсавана! З вайны вярталіся або калекамі, людзьмі, зломленымі не толькі фізічна, але і душэўна, або не вярталіся зусім. Задаешся пытаннем: ці мае хто права адбіраць жыццё ў людзей? У гэтых жа людзей былі дзеці, жонкі, маці, якія нарадзілі іх на свет! Якое ж сэрца ў гэтых катаў, ці ёсць яно ў іх увогуле? Усе гэтыя пытанні застаюцца рытарычнымі, таму што ні адзін чалавек не зможа на іх адказаць.

Сёння мы жывём пад мірным небам і з цяжкасцю можам уявіць, як калісьці на нашай зямлі ішла гэта бязлітасная вайна, як забівалі дзяцей і разлучалі іх з матулямі, як ставілі вопыты на хлопчыках і дзяўчынках, на ваеннапалонных. А, між тым, так было. Мы гэта ведаем, і сэрца сціскаецца ад болю… Веды гэтыя прыходзяць да нас не толькі з успамінаў ўдзельнікаў тых страшных падзей, не толькі са старонак падручнікаў па гісторыі, але і з мастацкай літаратуры. Усплываюць у памяці творы ваеннай тэматыкі: хлопчык Міколка, які адпомсціў ворагам за маці і сястрычку з апавядання “Васількі” Міхася Лынькова; маленькі хлопчык, у якога загінуў тата на вайне, а мама засталася маладой удавой з апавядання “На чацвёртым годзе вайны” Міхася Стральцова.

Я, як грамадзянін сваёй краіны, хай яшчэ і непаўналетні, імкнуся ўнесці свой невялікі ўклад. Я старанна вучуся, актыўна ўдзельнічаю ў грамадскім жыцці школы і класа. І мне б вельмі хацелася, каб у будучыні не толькі я ганарылася сваёй краінай, але і краіна мной!

Беларусь сёння ўяўляе сабой моцную прэзідэнцкую рэспубліку, якая можа развівацца пад мірным небам. Аднак для таго, каб дзяржава квітнела, яе грамадзяне, па меншай меры, павінны жыць яе ідэямі і каштоўнасцямі, яны павінны быць гатовыя адстойваць сваю дзяржаўнасць і яе ўнікальнасць. Дзяржава павінна існаваць для народа яго інтарэсаў і каштоўнасцей, падтрымліваць у ім волю, творчыя парывы і пачынанні. Грамадзяне ў сваю чаргу павінны займацца дзейнасцю, згодна сваёй прафесіі і прызвання. Такім чынам, калі кожны займаецца сваёй справай і выконвае яе максімальна эфектыўна, то і дзяржава будзе квітнець.

А перад сучаснай моладдзю сёння стаіць важная задача: назапашваючы вопыт, памнажаць здабыткі для стварэння квітнеючай, міралюбівай Беларусі. Моладзь – гэта будучае краіны. У дзяржаве сёння мір, спакой, парадак і дысцыпліна. У беларускай моладзі добрыя перспектывы. Любы малады чалавек можа развіць свае здольнасці, добрыя спецыялісты патрэбны ў розных сферах. Можна выбраць любую прафесію, важна ўбачыць у сабе талент і пры старанні дабіцца ажыццяўлення сваёй мары.

 Мінулае вучыць нас, як жыць сёння. Пароль неўміручасці, гарантыя і падмурак будучага - памяць пра мінулае, веданне яго. Я лічу, што гістарычная памяць пра Вялікую Айчынную вайну мае вялікае значэнне ў нашым жыцці, адыгрывае важную ролю ў станаўленні чалавека, развіцця ў ім асобы. Памяць аб вясне 1945 года, якая прынесла мір і вызваленне ад страшнай навалы, застанецца ў памяці ўсіх наступных пакаленняў. Неабходна памятаць мінулае, таму што, страціўшы яго, мы рызыкуем страціць і будучыню.

Рекомендуем прочитать

Sertifikat2020 2025

 

Licens

Maps marshrut1