Государственное учреждение образования
"Средняя школа №1 г. Дятлово"

Новости и события

Лёс Дзятлаўскага гета

Лёс Дзятлаўскага гета

22 лютага 1942 года ў Дзятлаве было створана гета, куды нацысты сагналі ўсіх яўрэяў мястэчка.

Гета было закрытага тыпу, абнесена драўляным плотам з калючым дротам, двое мясцовых паліцэйскіх заўсёды дзяжурылі каля варот. Любыя кантакты з неяўрэйскім насельніцтвам, нават размовы, забараняліся пад страхам смерці. Перадача прадуктаў харчавання ў гета каралася расстрэлам. У хаты, вызваленыя ад неяўрэйскага насельніцтва, немцы засялялі па 5-6 сем’яў, многія сем’і былі раздзелены. У адным пакоі жылі па 8 і больш чалавек. Мэблі не было, толькі стаялі двухузроўневыя ложкі. Паводле ўспамінаў тых, хто выжыў, гета знаходзілася ў цэнтры мястэчка, у раёне сучасных вуліц Чырвонаармейскай, Кутузава, Леніна. Выходзіць з гета не дазвалялася. Некаторыя яўрэі мелі спецыяльныя пропускі, але гэта былі тыя, каго прымушалі працаваць на “карысць нямецкай арміі”.

Дзятлаўскае гета знішчалі ў два этапы – у красавіку і жніўні 1942 года.

29 красавіка 1942 года немцы арыштавалі юдэнрат і акружылі гета. На досвітку 30 красавіка ўсім яўрэям, якія знаходзіліся ўнутры яго, загадалі ісці на старыя яўрэйскія могілкі (зараз на гэтым месцы сквер і помнік І. Ю. Філідовічу). Немцы і паліцаі пачалі выводзіць яўрэяў з дамоў, збіваючы іх нагамі і забіваючы на ​​месцы тых, хто не хацеў падпарадкоўвацца. Яны адабралі “непатрэбных”, на іх думку, людзей – жанчын, старых і дзяцей, аддзяліўшы ад маладых кваліфікаваных рабочых. Каля 1200 адабраных яўрэяў (дакладная лічба да гэтага часу невядомая) пагналі па вуліцах Дзятлава ў Курпешскі лес. Асуджаныя людзі ішлі, крычалі і галасілі, развітваючыся са сваякамі, а беларусам і палякам нацысты загадалі не высоўвацца з дамоў, і выставілі ўздоўж дарогі ахову з сабакамі.

 

 Дзятлаўскага гета адбылася 6 жніўня 1942 года. Пасля селекцыі немцы пакінулі каля 200 маладых людзей. Астатніх вывялі на яўрэйскія могілкі. Там людзей заставілі капаць сабе магілу.  У выніку гэтых расстрэлаў ад 1500 да 3000 яўрэяў былі забіты і пахаваны ў брацкіх магілах на новых яўрэйскіх могілках (па вуліцы Кастрычніцкай). 200 яўрэйскіх рамеснікаў-спецыялістаў на наступны дзень перавялі ў гета горада Навагрудка.

На гэтым скончылася гісторыя не толькі Дзятлаўскага гета, але і яўрэйскай абшчыны Дзятлава. Усяго за час акупацыі гітлераўцы замучылі і забілі ў нашым мястэчку 5800 яўрэяў. Некалькі сотняў змаглі выратавацца і дажыць да вызвалення ў сямейным партызанскім лагеры, які знаходзіўся ў Ліпічанскай пушчы.

Яшчэ раз нагадаць пра трагічныя падзеі, звязанныя з лёсам яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала на Дзятлаўшчыне, сёння завіталі ў музей вучні 7 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава з класным кіраўніком Наталляй Белаус. Ім правялі экскурсію па выставе “Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць”.

Матэрыял падрыхтавала Вольга ЦЮШЛЯЕВА,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Sertifikat2020 2025

 

Licens

Maps marshrut1